Ірына Ермакова

Нарадзілася ў 1951 годзе ў Керчанскім праліве, на катары. Вырасла ў Чаркасах (Украіна). Скончыла Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту па спецыяльнасці «Масты і тунэлі». Працавала інжынерам-канструктарам па праектаванні мастоў. Аўтар васьмі кніг вершаў, у тым ліку «Калыханка для Адысея» (2002), «Вулей» (2007), «У чаканні свята» (2009), «Пунсовай тушшу па чорным шоўку» (2012), «Сёмая» (2014), кнігі вершаў у перакладзе на італьянскую мову «Ninna-nanna per Odisseo e altre poesie» (2008) і некалькіх літаратурных містыфікацый, самая вядомая з якіх — японская паэтка XII стагоддзя Ёка Ірынаці. Вершы перакладзены на англійскую, арабскую, балгарскую, італьянскую, каталонскую, кітайскую, латышскую, македонскую, нямецкую, польскую, партугальскую, румынскую, серба-харвацкую, французскую і іншыя мовы. Лаўрэат прэмій часопісаў «Арион» і «Октябрь», паэтычнай прэміі «Anthologia», італьянска-расійскай прэміі «Lerici Pea Mosca», Вялікай прэміі «Маскоўскі лік», Міжнароднай Валошынскай прэміі, прэміі «Вянок». Жыве ў Маскве.
Ірына Ермаковаа ў аднолькавай меры з’яўляецца спадчынніцай двух традыцый, класічнай і авангарднай, па-майстэрску валодае разнастайнымі формамі рускага верша, ад чарырохстопнага ямба да верлібра, абнаўляючы і ўдасканальваючы іх, падпарадкоўваючы ўздзеяннем свайго лірычнага «я».