Аб праекце

Наш партал – унікальная магчымасць пазнаёміцца з творамі сучасных расійскіх аўтараў у арыгінале і ў перакладзе на мовы народаў СНД.

У апошнія дзесяцігоддзі творы сучасных расійскіх аўтараў перакладаліся ў краінах Садружнасці даволі рэдка і бессістэмна. Прарыўной падзеяй стаў выхад двух тамоў грунтоўнай анталогіі “Сучасная руская літаратура” у перакладзе на адзінаццаць моў краін СНД (2023).

Наш партал працягвае прадстаўляць найновую расійскую слоўнасць чытачам СНД.  Дзясяткі твораў, размешчаных на партале, ствараюць няхай не дасканалую, але дастаткова прадстаўнічую карціну жанраў, тэм, ідэй сучаснай рускай літаратуры. Спісы аўтараў будуць перыядычна папаўняцца.

Мы спадзяёмся, што наш праект не толькі падтрымае развіццё школ мастацкага перакладу і зацікавіць гэтай справай новых таленавітых літаратараў, але і будзе садзейнічаць збліжэнню культур і народаў.