Міхаіл Папоў
Папоў Міхаіл Міхайлавіч (нар. 1957) — празаік, паэт, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст. Лаўрэат прэміі Урада Масквы (2002), прэміі Андрэя Платонава (2000), Ганчароўскай прэміі (2009) і інш.
Нарадзіўся ў Харкаве ў сям’і мастака, дзяцінства правёў у Казахстане. Скончыў сельгастэхнікум, потым Літаратурны інстытут ім. А. М. Горкага. Працаваў у часопісе «Литературная учёба», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Московский вестник». З 2004 года ўзначальвае Савет па прозе пры Саюзе пісьменнікаў Расіі.
Першы раман Міхаіла Папова «Баль» выйшаў у выдавецтве «Советский писатель» у 1986 годзе. Папоў — аўтар паэтычных зборнікаў («Знак» і «Заўтрашнія аблокі») і больш за 20 кніг прозы, сярод якіх псіхалагічныя і прыгодніцкія раманы («Нявольныя муляры», «Плярома» і інш.). Ярка заявіў пра сябе і як гістарычны раманіст (раманы-біяграфіі «Сула», «Тамерлан», «Барбароса», «Аланэ»).
Проза Папова — сюжэтная, часта парадаксальная, з элементамі гульні, містыфікацыі ды славеснай эквілібрыстыкі, але пры гэтым яна нязменна застаецца ў рэчышчы класічнай традыцыі.