Цімур Кібіраў

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў г. Шапятоўцы Хмяльніцкай вобласці (Украінская ССР). Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута. Публікаваўся ў самвыдзе. Аўтар дваццаці сямі паэтычных кніг, сярод якіх — «Вуліца Астравіцянава» (2000), «Юбілей лірычнага героя» (2000), «Amour, exil» (2000), «Хто куды, а я — ў Расію» (2001), «Шалтай-балтай» (2002), «Вершы» (2005), «Кара-барас» (2006), «Тры паэмы» (2008), «Вершы пра каханне» (2009), «Гл. вышэй» (2014), «Муздрамтэатр» (2014), «Сонечная раніца» (2020), «Малыя формы. 1978—2015» (2020); дзвюх кніг прозы. Вершы перакладзены на шматлікія еўрапейскія і азіяцкія мовы. Лаўрэат мноства прэмій, у тым ліку Пушкінскай прэміі фонду А. Цёпфера (Германія), незалежнай прэміі «Антыбукер», прэмій «Паўночная Пальміра, «Станцыйны дазорац», Бунінскай прэміі, паэтычнай прэміі «Anthologia», расійскай нацыянальнай прэміі «Паэт», прэміі Урада РФ у галіне культуры, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія імя Коста Хетагурава ў галіне літаратуры і мастацтва і інш. Жыве ў Маскве.
Літаратуразнавец і крытык Андрэй Немзер пісаў: «Сутнасць паэзіі Кібірава ў тым, што ён заўсёды ўмеў распазнаваць у навакольнай рэчаіснасці „вечныя ўзоры“. Грамадзянскія смуты і хатняя выгада, каханне і нянавісць, дождж і лістапад, модныя інтэлектуальныя дактрыны і дэбілаватая казарма, „агульныя месцы“ і далёкая зорка, грашовыя праблемы і спагнанне абсалюту, прырода, гісторыя, Расія, свет Божы размаўляюць з Кібіравым (а праз яго — з намі) толькі на адной мове — гнуткай і прывольнай, лютай і пяшчотнай, з лаянкай і сюсюканнем, песеннай і прамоўніцкай, цёмнай і светлай, блажэнна бессэнсоўнай і дакладнай мове рускай паэзіі».