Сяргей Заўялаў
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Пушкіне (Ленінградская вобласць). Закончыў Ленінградскі ўніверсітэт на канфедры класічнай філалогіі. Выкладаў класічныя мовы і антычную літаратуру ў Інстытуце замежных моў і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Перакладчык старажытнагрэчаскай, лацінскай, фінскай і літоўскай паэзіі. Аўтар пяці паэтычных зборнікаў: «Оды і эподы» (1994), «Меліка» (1998), «Прамовы» (2009), «Савецкія кантаты» (2015), «Вершы і паэмы» (2018). Творы Сяргея Заўялава перакладзены на дванаццаць моў, кнігі выйшлі ў перакладзе на англійскую, італьянскую, фінскую, шведскую і эстонскую. Лаўреат прэміі Андрэя Белага, італьянскай паэтычнай прэміі «Premio Ceppo Internazionale Pistoia» і іншых. Быў запрошаны ў горад Хельсінкі (Фінляндыя). Сябра рускага і фінскага ПЭН-цэнтраў. Жыве ў г. Вінтэртур (Швейцарыя).
Заўялаў — паэт-эксперыментатар, узброены глыбокім веданнем Антычнасці. Ён пастаянна шукае форму, якая змяшчае сапраўдную паэзію. Смеласць аўтара «Перакладаў з рускай» цяжка не ацаніць.