Эдуард Лімонаў

Лімонаў Эдуард Веніямінавіч (1943—2020) — празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў горадзе Дзяржынску Горкаўскай (зараз Ніжагародскай) вобласці, дзяцінства правёў у Харкаве, працоўную дзейнасць пачаў у 17 гадоў, змяніў шэраг рабочых прафесій. У літаратуру ўвайшоў як паэт, зборнікі выходзілі ў самвыдаце. У 1974 годзе эміграваў, у 1980 г. у Францыі выйшаў яго першы раман «Гэта я — Эдзічка», які атрымаў міжнародную вядомасць. У пачатку 1990-х вярнуўся ў Расію.
Лимонаў — аўтар двух дзясяткаў раманаў і аповесцей: «Гісторыя яго слугі», «Дзённік няўдачніка», «Падлетак Савенка», «У нас была вялікая эпоха» ды іншых. Выйшлі зборнікі апавяданняў і вершаў, эсэ, публіцыстыка і мемуары. Яго прозу, якая ўвесь час парушае межы дазволенага, — апантаную і пяшчотную, бунтарскую па духу — адны лічылі «жорсткім рэалізмам», а іншыя — інтэлектуальнай споведдзю рускага паэта, якая ўвабрала ў сябе ўсе жарсці, спакусы і згрызоты свайго веку.