Андрэй Рубаноў

Рубанаў Андрэй Віктаравіч (нар. 1969) — празаік, кінадраматург, журналіст. Лаўрэат прэмій «Ясная Паляна» (2017) і «Нацыянальны бестселер» (2019).
Нарадзіўся ў сяле Узунава Маскоўскай вобласці. Вучыўся на факультэце журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава. Працаваў шафёрам, будаўніком, займаўся прадпрымальніцтвам. Быў прэс-сакратаром у апараце паўнамоцнага прадстаўніка РФ у Чачні. У 2005 годзе выйшла дэбютная кніга пісьменніка — аўтабіяграфічны раман «Саджайце, і вырасце». Затым паслядоўна пайшлі кнігі «Вялікая мара», «Жыццё атрымалася», «Хларафілія», «Жывая зямля» і «Ёд», «Псіхадэл», «Патрыёт», «Фініст — ясны сокал» і «Штармавое папярэджанне» (сумесна з Васілём Аўчанкам), «Чалавек з чырвонага дрэва» , «Жорстка і хмура») ды інш.
Працуе ў жанры «новага рэалізму» і фантастыкі. Крытыкі адзначаюць значны ўплыў прозы Эдуарда Лімонава. Героі Рубанава — мужныя, брутальныя, жывуць вялікімі страсцямі. Прытым яго проза самаіраічная і рэфлексіўная, часта гэта «раман узмужнення» («раман сталення»), які адлюстроўвае свядомасць чалавека эпохі вялікіх перамен.