Ігар Меламед

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Львове (Украінская ССР). Вучыўся на філалагічным факультэце Чарнігаўскага ўніверсітэта, скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Працаваў рэдактарам аддзела крытыкі часопіса «Юность», навуковым супрацоўнікам у Доме-музеі Барыса Пастарнака ў Перадзелкіне. Пасля траўмы пазваночніка страціў магчымасць самастойнага перасоўвання. У гады хваробы стаў актыўным блогерам, стварыў некалькі «літаратурных масак» містыфікаваных паэтаў і крытыкаў. Аўтар паэтычных кніг «Бяссонне» (1994), «У чорным раі» (1998), «Адплата» (2010). Лаўрэат Горкаўскай літаратурнай прэміі, прэміі «Маскоўскі лік», Міжнароднай Валошынскай прэміі. Памёр у 2014 годзе.
Пасмяротна выдадзены збор твораў, эсэістыкі і «літаратурных масак» у трох кнігах. «Ігар быў самым цікавым і незвычайным чалавекам з усіх, каго я сустракаў у жыцці. <...> Да каго ён дакладна не быў падобны — гэта да Паэта. Як я сабе Паэтаў тады ўяўляў. Але менавіта ён быў Паэтам. Паэтам ад Бога, як ні банальна гучыць», — успамінае літаратуразнаўца і крытык Павел Басінскі.