Леў Данілкін

Данілкін Леў Аляксандравіч (нар. 1974) — пісьменнік, літаратурны крытык. Лаўрэат прэміі «Вялікая кніга» (2017).
Нарадзіўся ў Вінніцы ў сям’і настаўнікаў-славеснікаў. Скончыў філалагічны факультэт і аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта ім. М. В. Ламаносава. Працаваў шэф-рэдактарам часопіса «Playboy», літаратурным аглядальнікам газеты «Ведомости», кніжным аглядальнікам часопіса «Афиша» і рэдактарам аддзела культуры «Российской газеты». Яго крытычныя агляды сучаснай рускай літаратуры выдадзены ў зборніках «Парфянская страла», «Кругавыя аб’езды па кішках жабрака» і «Нумарацыя з хваста. Даведнік па рускай літаратуры». Аўтар яркіх, глыбокіх і арыгінальных біяграфічных даследаванняў «Чалавек з яйкам» (пра Аляксандра Праханава), «Пасажыр з дзецьмі» (пра Юрыя Гагарына) і «Пантакратар сонечных пылінак» (пра Леніна).