Яўген Чыгрын

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў г. Малая Віска Кіраваградскай вобласці (Украінская ССР). Аўтар чатырох кніг вершаў: «Пагоншчык» (2012), «Бяссонная бухта,» (2014), «Падводны шар» (2015) і «Нябачны праваднік» (2018). Удзельнік расійскіх і міжнародных паэтычных фестываляў. Вершы перакладзены на многія еўрапейскія і ўсходнія мовы, асобнымі кнігамі выходзілі ў Польшчы, Украіне і Сербіі. Лаўрэат прэміі Сахалінскага фонду культуры, Міжнароднай Артыйскай прэміі, прэміі імя Канстанціна Сіманава, Міжнароднай прэміі імя Арсенія і Андрэя Таркоўскіх (Украіна), Горкаўскай літаратурнай прэміі, Усерасійскай літаратурнай прэміі імя Паўла Бажова, прэміі «Залаты Дэльвіг», прэміі імя Сяргея Аксакава і інш. Член Міжнароднага ПЭН-клуба і Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве і падмаскоўным Краснагорску.
Крытык Павел Басінскі адзначаў: «У Чыгрына ёсць свая паэтычная тэма, нават свая паэтычная „геаграфія“. Усход, Індыя, Крым... Яго вершы цягучыя, як сонца Усходу, як крымскае віно. Яны віртуозныя...»