Фазіль Іскандэр
Іскандэр Фазіль Абдулавіч (1929—2016) — празаік, паэт. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989), Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994, 2014), Прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі (2011). Нарадзіўся ў Сухуме ў сям’і выхадца з Ірана. Выхоўваўся ў сяле Чэгем у Абхазіі. Скончыў Літаратурны інстытут ім. А. М. Горкага ў 1954 г. Працаваў журналістам, рэдактарам. Пісаў вершы.
З 1960-х друкаваўся ў часопісе «Юность». Вядомасць прынесла публікацыя ў часопісе «Новый мир» сатырычнай аповесці «Сузор’е Казлатура». Самыя вядомыя творы Фазіля Абдулавіча, якія выклікалі гарачую любоў чытачоў, — «Сандро з Чэгема», «Дзяцінства Чыка», «Трусы і ўдавы». Проза Іскандэра іранічная і філасофская, схільная да прытчавасці і афарыстычнасці.