Аляксандр Кабакоў
Кабакоў Аляксандр Абрамавіч (1943—2020) — празаік, сцэнарыст, журналіст і публіцыст. Лаўрэат прэміі «Вялікая кніга», прэміі Апалона Грыгор’ева і шэрагу іншых.
Нарадзіўся ў Новасібірску, скончыў механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага ўніверсітэта, працаваў інжынерам. Журналісцкую кар’еру пачаў у газеце «Гудок». Нашумелая аповесць-антыўтопія «Невяртанец», якая выйшла ў 1989 годзе, зрабіла яго адным з самых вядомых аўтараў, якія заявілі пра сябе ў перабудову. Працаваў у газетах «Московские новости» і «КоммерсантЪ», шмат друкаваўся як публіцыст і калумніст.
Кабакоў — аўтар шматлікіх кніг, сярод якіх «Складальнік», «Самазванец», «Апошні герой», «Уцякач», «Усё папраўна», «Маскоўскія казкі».
Кабакоў працаваў у асноўным у жанрах сацыяльнай фантасмагорыі і гарадскога бытапісання, спалучаючы актуальную тэматыку з прыхільнасцю да класічнай традыцыі рускай літаратуры.