Аляксей Іваноў
Іваноў Аляксей Віктаравіч (нар. 1969) — празаік. Лаўрэат прэмій «Вялікая кніга» (2006), «Ясная Паляна» (2006), Урада РФ (2017) і шэрагу іншых.
Нарадзіўся ў Горкім (Ніжні Ноўгарад) у сям’і суднабудаўнікоў, скончыў школу ў Пермі. Вучыўся на факультэтах журналістыкі і гісторыі мастацтваў Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, вартаўніком, гідам.
Першая ж кніга — гістарычны раман «Сэрца Пармы» (2003) прымусіла крытыкаў гаварыць пра Іванова як пра яркага, самабытнага аўтара са сваімі мовай і тэмай. Раманы «Інтэрнат-на-Крыві», «Географ глобус прапіў», «Золата бунту», «Непагадзь» і іншыя атрымалі вялікае прызнанне ў чытачоў. Напісаў таксама шэраг кніг аб Урале ў жанры культуралагічнага даследавання: «Хрыбет Расіі», «Горназаводская цывілізацыя», «Ёбург», «Вілы» і іншыя.
Іваноў злучае традыцыю рускай класічнай прозы з прыёмамі маскульту. У яго тэкстах рэалізм пераплятаецца з містыцызмам, а дынамічнасць і рэзкасць падзей — з вытанчанымі пейзажнымі і партрэтнымі апісаннямі.