Аляксей Паршчыкаў
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў пас. Вольга Прыморскага краю. У дзяцінстве жыў у Кіеве, Данецку. Вучыўся ў Кіеўскай сельскагаспадарчай акадэміі і ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Належаў да кола неафіцыйных паэтаў 1980-х гадоў, чыю творчасць ў далейшым пачалі называць «метарэалізмам». У 1991 годзе пераехаў у Сан-Францыска (ЗША), атрымаў ступень магістра на аддзяленні славістыкі Стэнфардскага ўніверсітэта. З 1995 года жыў у Кёльне (Германія). Аўтар паэтычных кніг «Фігуры інтуіцыі» (1989), «Cyrillic Light» (1995), «Выбранае» (1996), «Ангары» (2006) і інш. Вершы перакладаліся на англійскую, дацкую, нямецкую, нідэрландскую, французскую, фінскую, сербскую, узбекскую, японскую, кітайскую, ідыш і іншыя мовы. Удзельнічаў у многіх паэтычных фестывалях краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага, прэміі Міжнароднага фестывалю «Біенале паэтаў у Маскве». Памёр у 2009 годзе.
Філосаф, лінгвіст і вершазнаўца Міхаіл Эпштэйн адзначаў, што Паршчыкаў «унёс у рускую паэзію бясконцую шчэплівасць, гірлянднасць, касмічную працягласць вобразаў-метамарфозаў. Але ён быў не толькі метарэалістам, але і прэзенталістам, і цаніў у паэзіі менавіта так абазначаную ўласцівасць: уяўляць рэч як сапраўдную, дадзеную тут і зараз, у мностве вуглоў, палажэнняў, праекцый, але строга і бачна, без сімвалічнай размытасці і абстрактнасці».