Аляксандр Церахаў
Церахаў Аляксандр Міхайлавіч (нар. 1966) — празаік, журналіст, кінасцэнарыст, рэдактар. Лаўрэат прэмій «Нацыянальны бестселер» (2012), «Вялікая кніга» (2009).
Нарадзіўся ў г. Новамаскоўск Тульскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта iм. М. В. Ламаносава. Працаваў аглядальнікам часопіса «Огонёк» і газеты «Совершенно секретно», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Люди», галоўным рэдактарам газеты «Настоящее время». Кіраваў прэс-цэнтрам прэфектуры Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы.
Аўтар кніг «Пацукабой», «Ускраіна пустыні», «Гэта невыносна светлая будучыня», вострасацыяльных «Немцаў» і «Каменнага моста» — гістарычнай фантазіі пра сталінскую эпоху. Апошнія дзве кнігі выклікалі гарачае абмеркаванне, былі экранізаваныя.
Церахава называюць выбітным стылістам, пісьменнікам з мовай, якая заварожвае. Ягоныя героі заўсёды жывуць у вялікім гістарычным часе, праходзячы праз беды і спакусы сваёй эпохі.