Уладзімір Строчкаў

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў. Служыў афіцэрам у арміі, камандаваў узводам сярэдніх танкаў параднага палка Кантэміраўскай дывізіі. Працаваў у вобласці паўправадніковых тэхналогій і чорнай металургіі. У 1990-я займаўся выдавецкай справай. Публікаваўся ў самвыдаце. Першая кніга вершаў выйшла ў 1994 годзе Аўтар дзевяці кніг вершаў, сярод якіх — «Прыслоўі і акалічнасці» (2006), «Пушкін арэ» (2010), «Буколікі плюс» (2010), «Мяжы няма» (2012), «Часу больш няма» (2018). Вершы перакладаліся на англійскую, венгерскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую і французскую мовы, а таксама на іўрыт. Лаўрэат прэміі-стыпендыі Фонда памяці Іосіфа Бродскага (2000), прэміі-стыпендыі Фонда Бальяска (Італія, 2001), прэміі «Маскоўскі лік» (2007) і інш. Жыве ў Маскве.
«Успрыманне Страчкова выключна як паэта заведама няпоўнае. Тое, што ён рабіў і робіць у рускай літаратуры, рассоўвае межы ўяўленняў аб паэтычнам/непаэтычным. Ягоны тэкставы Космас уключае ў сябе не толькі „паэзію“. Часам строчкаўскія сачыненні цяжка класіфікаваць», — заўважае крытык і літаратуразнаўца Арцём Скварцоў.