Я кажу, што змарыўся, прашу яго: «Адпусці...
* * *
Я кажу, што змарыўся, прашу яго: «Адпусці,
не магу больш, — кажу, — я змарыўся, амаль звар’яцеў».
Не адпускае, не слухае, зноў падкінуў, крычыць: «Ляці!» —
уздымае, смяецца. — Ды ты ж яшчэ не ляцеў, —
кажа мне, і смяецца, і зноўку над галавой
расціскае пальцы, падкідвае ўверх: — Ляці!»
«Але ж я, здаецца, ляцеў, — кажу і плююся травой. —
Я ж, здаецца, ляцеў, — паўтараю, — ляцеў, адпусці.
Змарыўся, — кажу, — адпусці, я змарыўся». А ён ізноў
уздымае над галавой, я ж, пра тое, што моцы няма,
растлумачыць жадаю, ды мне не хапае слоў,
каб, усё зразумеўшы, мяне ён не кідаў дарма.
Я змарыўся зусім, махаю з апошніх сіл,
падрапаўся ўвесь аб калючыя дрэвы, кусты.
«Што ж, — кажу, — узлятаю ў апошні раз». А ён кажа: «Псіх,
ты ж і праўда ляцеў, дык чаму ж так скуголіш ты?»
«Дык падкінь яшчэ раз, — прашу. «Не, — кажа, — спакою мне дай.
Я змарыўся з цябе смяяцца, няма больш ніякіх сіл». —
«Разочак адзін», — прашу. «Не, — кажа, — сам цяпер узлятай». —
«Ну і чорт з табой, — кажу. — Божа, прабач, што так доўга прасіў», —
і смяюся. Ён пазірае, а я рагачу, не магу.
«Добра, — кажа, — давай з разбегу». І я бягу.