Адысей
Доўгі монатравелог з кароткімі купюрамі
Я не стоік, не стойкі, я ў жарсці, і ў страху, і ў болю.
Не жадаў я ісці ваяваць, я прыкінуўся звар’яцелым,
ды вар’яцтва вайны перасягне вар’яцтвы людскія,
і дарма спрабаваў я вайсковае справы пазбегнуць,
калі поле араў на вале і асле, а затым яго соллю засеяў,
а вайсковы вястун разгадаў мае хітрыкі разам,
майго роднага сына малога пад плуг мне падкінуў...
<...>
Каб хутчэй скончыць тую вайну, я прыдумаў падставу
для траянцаў: пустога каня з карабельнага дрэва,
там, у ім нашы воі надзейна схаваліся, ну а траянцы,
не паверыўшы дзеве Касандры, знаходку ўцягнулі за сцены,
добрым знакам, багоў падарункам каня палічылі.
Той жа ноччу і згінула Троя, свой лёс завяршыўшы...
<...>
Ды вайна не жадала мяне адпускаць, яна помсціла подла
мне за хітрасць маю. Дваццаць год вандраваў я па моры,
канапаціў барты карабля, ветразі мацаваў і адзенне
ды надзею губляў, потым зноўку яна ажывала,
лік згубіў дням, і тыдням, і скалам, і ветрам, і хвалям;
не давала паскуда вайна ў родны дом мне вярнуцца,
і па свеце я боўтаўся, быццам пад носам сапля...
<...>
І пакуль гэтак я выжываў, пакуль жонка мая вышывала,
час успомніў усё, ды прастора не бачыла часу.
Я расцягваў, выроўніваў час, нібы ветразь, што выцвіў,
ды ірваўся ён вечна і падаў шматкамі між пальцаў,
у кулак я адлегласць сціскаў, нібы руль карабельны,
ды яна вырывалася з рук, потым прэч адлятала,
пакідаючы мне толькі хвалі, і болей нічога...
<...>
А калі я нарэшце вярнуўся з вайны той дадому,
каля ганка вайна мяне зноў нечакана сустрэла
ды траянскім канём жаніхоў падабрала нахабных,
і прыйшлося мне зноў забіваць, каб ахвярай крывавай
наталіць гекатомбу ў імя той вайны ненажэрнай,
што галодная вечна і мяса людзей патрабуе.
Чалавек — толькі ўбогая тля, а ўсім светам кіруе вайна.