Са струхлелага гіпсу і мелу...
* * *
Са струхлелага гіпсу і мелу
дзяўчына з выявай вясла
усміхаецца гнутка і смела,
нібыта навокал вясна.
Глядзіць завабна і прама,
хоць бляску ў вачах не стае...
Фарбы сярэбранай плямы
зусім не нявечаць яе.
Выгнула стройнае цела,
здаецца амаль жывой,
як быццам не праляцела
амаль стагоддзе над ёй.
Стаіць, як раней, на варце
дзяцінства майго ідэал...
Тады я табой любаваўся
і крышачку нават кахаў.
З гіпсу, кардону, фанеры
дзіўны эрзац кахання.
Ды семдзясят год піянеры
цішком па табе ўздыхалі.
Штучнага колькі запалу
ад гіпсавай дзевы з вяслом.
Божа, што з намі стала?
Божа, што з намі было?..
Куды гэта ўсё сышло?..
Са струхлелага гіпсу і мелу
дзяўчына з выявай вясла
усміхаецца гнутка і смела,
нібыта навокал вясна.
Глядзіць завабна і прама,
хоць бляску ў вачах не стае...
Фарбы сярэбранай плямы
зусім не нявечаць яе.
Выгнула стройнае цела,
здаецца амаль жывой,
як быццам не праляцела
амаль стагоддзе над ёй.
Стаіць, як раней, на варце
дзяцінства майго ідэал...
Тады я табой любаваўся
і крышачку нават кахаў.
З гіпсу, кардону, фанеры
дзіўны эрзац кахання.
Ды семдзясят год піянеры
цішком па табе ўздыхалі.
Штучнага колькі запалу
ад гіпсавай дзевы з вяслом.
Божа, што з намі стала?
Божа, што з намі было?..
Куды гэта ўсё сышло?..




