Захар Прылепін
Прылепін Захар (Яўген Мікалаевіч; нар. 1975) — празаік, філолаг, публіцыст, грамадскі дзеяч, рэдактар, тэлевядучы, акцёр, лаўрэат прэміі «Нацыянальны бестселер» (2007), прэміі Урада РФ (2016) «Вялікая кніга» (2014), «Ясная Паляна» (2006) і мноства іншых.
Нарадзіўся ў Разанскай вобласці ў сям’і настаўніка гісторыі і медсястры. Служыў у АМАПе, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Чачні. Скончыў філалагічны факультэт Ніжагародскага дзяржуніверсітэта ім. М. І. Лабачэўскага. Займаўся журналістыкай, быў галоўным рэдактарам у СМІ, вёў аўтарскія праграмы і музычнае шоу на тэлебачанні, здымаўся ў кіно, быў загадчыкам літаратурнай часткі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра (МХАТа) ім. М. Горкага.
У кнігах Прылепіна („Паталогіі“, „Чаравікі, поўныя гарачай гарэлкі“, „Прыстанак“ і іншых) крытыкі і чытачы знаходзяць «праўду штодзённага рускага жыцця» і пропаведзь «адчайна рускага гераічнага максімалізму», яркую вобразнасць, гістарызм, сацыяльны і рамантычны пафас.