Леанід Барадзін

Барадзін Леанід Іванавіч (1938—2011) — празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі «Ясная Паляна» (2007), прэміі Аляксандра Салжаніцына (2002) і шэрагу расійскіх і еўрапейскіх прэмій.
Вырас на Байкале, у сям’і настаўнікаў. У юнацтве працаваў у пуцявой брыгадзе на Круглабайкальскай чыгунцы, на будаўніцтве Брацкай ГЭС, на рудніку ў Нарыльску.
Скончыў педагагічны інстытут ва Улан-Удэ, працаваў дырэктарам вясковай школы.За ўдзел у дысідэнцкім гуртку быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. У зняволенні Леанід Барадзін пачаў пісаць вершы і прозу. Праз самвыдат творы пісьменніка («Год цуду і смутку», «Трэцяя праўда» і інш.) сталі вядомыя за мяжой.
Пасля перабудовы займаўся публіцыстыкай, працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Москва». Выкладаў у Літаратурным інстытуце ім. А. М. Горкага. Быў членам рамадскай Палаты РФ.
Леанід Барадзін — прадаўжальнік духоўна-маральнай лініі класічнай рускай літаратуры. Рэальнае жыццё ў яго прозе спалучаецца з вострасюжэтнасцю, сказавасцю, гістарычнасцю. Асаблівае месца ў кнігах Леаніда Барадзіна займае яго родная Сібір