Уладзімір Лічуцін
Лічуцін Уладзімір Уладзіміравіч (нар. 1940) — празаік, публіцыст. Лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Расіі (2006), Прэміі Урада РФ (2011) і шэрагу іншых.
Нарадзіўся Уладзімір Лічуцін у г. Мезень Архангельскай вобласці ў сям’і патомных памораў (на карце Запаляр’я ёсць востраў Лічуціна). Бацька загінуў на фронце. Скончыў лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, літаратурныя курсы.
Першая аповесць «Белая святліца» выйшла ў 1972 годзе. Лічуцін пачынаў як прадстаўнік «вясковай прозы», яе паўночнага адгалінавання, ярка і своеасабліва апісваў жыццё паморскіх сялян. Пазней з’явіліся сучасныя псіхалагічныя раманы, «гарадская проза». Вялікай падзеяй стала маштабная гістарычная трылогія «Раскол» (аб расколе Рускай царквы ў XVI стагоддзі). «Раскол», як і раманы «Бадзяга», «Любастай», «Мілэдзі Ротман», «Уцякач з раю» і «У чаканні Бога», а таксама зборнік «Душа невымоўная: развагі аб рускім народзе » былі высока ацэнены чытачамі.
У цэнтры творчасці Лічуціна — даследаванне рускага характару і духоўнай прыроды Расіі. Ягоныя кнігі называюць «доследам нацыянальнага самапазнання». Крытыкі адзначаюць унікальную «гукавую ўзорыстасць» Лічуціна — ягоную мову, што сплаўляе ў адзінае «народное прыгожае слова» і «стараверскую славеснасць».