Барыс Рыжы
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Чалябінску. Скончыў аддзяленне геафізікі і геаэкалогіі Уральскай горнай акадэміі, аспірантуру Інстытута геафізікі Уральскага аддзялення РАН, дзе потым займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. Вёў рубрыку ў часопісе «Урал» (Екацярынбург). З 1996 года пачаў друкавацца ва ўральскіх часопісах, а затым — у санкт-пецярбургскіх і маскоўскіх. Удзельнічаў у Роттэрдамскім Міжнародным фестывалі паэзіі. Пры жыцці пабачыла свет адзіная кніга вершаў «І ўсё такое» (2000), другая — «На халодным ветры» (2001) была апублікаваная пасмяротна. У 2000—2010 гадах выйшла некалькі збораў твораў Барыса Рыжага. Вершы перакладаліся на англійскую, арабскую, балгарскую, італьянскую, літоўскую, нямецкую, нідэрландскую, сербскую, турэцкую, французскую і іншыя мовы. Лаўрэат незалежнай прэміі «Антыбукер», літаратурнай прэміі «Паўночная Пальміра» (пасмяротна). Скончыў жыццё самагубствам у 2001 годзе.
Яркае жыццё і трагічная смерць гэтага аўтара аказалі вялікае ўражанне на цэлае літаратурнае пакаленне. Аб ягоным жыцці і творчасці выйшла некалькі біяграфічных і мемуарных кніг у Расіі і Галандыі, пастаўлены спектаклі ў вядучых тэатрах, зняты дакументальныя фільмы, а зараз здымаецца мастацкі. На словы вершаў Барыса Рыжага напісаны песні.