Набудуць хутка еўрапейскі лоск...
* * *
Набудуць хутка еўрапейскі лоск
радкі трансазіяцкага паэта,
і я забудуся на казачны Свярдлоўск
і школьны дворык у раёне Другчормета.
Але, дзе б мне ні выпала астыць,
хоць у гатэлі лонданскім адменным,
мне хочацца ў зямліцы роднай быць,
на могілках свярдлоўскіх безыменных.
Ды не з капрызу! Не падумай ты,
што гэта поза... Разумееш, дружа,
усё таму, што тут мае кенты,
іх профілі на мармуры і ружы.
На курадымнай і сырой зямлі,
на снезе, што ад купароса сіні,
усе яны пад кулямі ляглі,
байцы перабудовачнай Расіі.
Хай «Другчормет» гудзе сваёй трубой,
«Пластпалімер» няхай жа не адстане.
Жанчына маладая, што са мной
ні разу не была, альбом дастане.
Пачне гартаць праз цыгарэтны дым...
А твары нашы будучым сагрэты,
а мы жывыя ўсе ў альбоме тым,
зямная дрэнь: бандыты і паэты.
Набудуць хутка еўрапейскі лоск
радкі трансазіяцкага паэта,
і я забудуся на казачны Свярдлоўск
і школьны дворык у раёне Другчормета.
Але, дзе б мне ні выпала астыць,
хоць у гатэлі лонданскім адменным,
мне хочацца ў зямліцы роднай быць,
на могілках свярдлоўскіх безыменных.
Ды не з капрызу! Не падумай ты,
што гэта поза... Разумееш, дружа,
усё таму, што тут мае кенты,
іх профілі на мармуры і ружы.
На курадымнай і сырой зямлі,
на снезе, што ад купароса сіні,
усе яны пад кулямі ляглі,
байцы перабудовачнай Расіі.
Хай «Другчормет» гудзе сваёй трубой,
«Пластпалімер» няхай жа не адстане.
Жанчына маладая, што са мной
ні разу не была, альбом дастане.
Пачне гартаць праз цыгарэтны дым...
А твары нашы будучым сагрэты,
а мы жывыя ўсе ў альбоме тым,
зямная дрэнь: бандыты і паэты.





