У маладосці шмат задумак розных...
* * *
У маладосці шмат задумак розных
(а мне было тады ўжо дваццаць год),
задумак і сур’ёзных, і кур’ёзных...
Я дурнем быў, не разумеў выгод.
У дваццаць год я быць жадаў паэтам,
але пачаў паціху разумець,
што не заробіш грошай шмат на гэтым.
А гэта ж вельмі добра — грошы мець!
Таму і стаў я горным інжынерам
і атрымаў з адзнакаю дыплом.
Больш не хадзіць па восеньскім мне скверам
і не запісваць вершыкі ў альбом.
Затое ў сізым дыме рэстараным
мог песню музыкантам заказаць,
мог шчодрым быць, цвярозым альбо п’яным
і прыгажунь на танец запрашаць.
Не атрымалася з мяне паэта,
Я пахаваю боль свой унутры.
Ну, спадары, што скажаце на гэта?
Ды моўчкі п’юць і плачуць спадары.
І п’юць, і плачуць, дзевак абдымаюць,
і зноўку залпам п’юць, і ўсё маўчаць,
танічна так галовамі ківаюць
ды сілабічна матамі крычаць.
У маладосці шмат задумак розных
(а мне было тады ўжо дваццаць год),
задумак і сур’ёзных, і кур’ёзных...
Я дурнем быў, не разумеў выгод.
У дваццаць год я быць жадаў паэтам,
але пачаў паціху разумець,
што не заробіш грошай шмат на гэтым.
А гэта ж вельмі добра — грошы мець!
Таму і стаў я горным інжынерам
і атрымаў з адзнакаю дыплом.
Больш не хадзіць па восеньскім мне скверам
і не запісваць вершыкі ў альбом.
Затое ў сізым дыме рэстараным
мог песню музыкантам заказаць,
мог шчодрым быць, цвярозым альбо п’яным
і прыгажунь на танец запрашаць.
Не атрымалася з мяне паэта,
Я пахаваю боль свой унутры.
Ну, спадары, што скажаце на гэта?
Ды моўчкі п’юць і плачуць спадары.
І п’юць, і плачуць, дзевак абдымаюць,
і зноўку залпам п’юць, і ўсё маўчаць,
танічна так галовамі ківаюць
ды сілабічна матамі крычаць.





