Дзе абрываецца памяць, пачынаецца фільма старая...
* * *
Дзе абрываецца памяць, пачынаецца фільма старая,
старая музыка грае, падае гнуткі цень.
Дожджык прайшоў у парку, а далей памяць сцірае
водар ад гронак бэзу ў даўні вясновы дзень.
Сесці ў трамвай 10-ы, выйсці, прайсці пад аркай
Сталінскай, як бывала гэта са мой даўно.
Тут вялі за руку мяне, тут узнімалі шпарка,
у адкрытым кінатэатры паказвалася кіно.
Пра ўсё тыя ж пачуцці лілося тады з экрана,
пра гэты парк адпачынку, пра хлопчыка на руках.
І бясконцасць мінулага, хоць высвечанага так цьмяна,
перашкаджала будучаму сапраўдны набыць размах.
Ад настальгіі ці здуру альбо сп’яна магчыма
узняцца вышэй за сосны, да самага неба на
чортавым коле абзору, ды вось зразумець немагчыма:
ці то вайны не было яшчэ, ці ўсё ж была вайна.
У чорна-белым колеры ходзяць з матулямі дзеткі,
а рэпрадуктар дабіты разявіў кардонны рот.
Як доўга я жыў бяздумна, нібыта старонні сведка,
у свеце, дзе боль ды слёзы і нават наадварот.