Алег Юр’еў
Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ленінградзе. Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут. Першыя публікацыі — у 1982 годзе. З 1991 года жыў ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Аўтара шасці кніг паэзіі, у тым ліку: «Выбраныя вершы і хоры» (2004), «Франкфурцкі стрэл вечаровы» (2007), «Вершыкі і іншыя вершы» (2011), «Пра Радзіму: вершы, хоры і песенькі 2010—2013» (2013), «Вершы і хоры апошняга часу» (2016). Таксама апублікаваў больш за дзесяць кніг прозы (п’есы, раманы, артыкулы аб літаратуры). Лаўрэат прэміі ім. Хільды Домін (Германія), прэмій часопісаў «Звезда» і «Новый мир», прэміі «Адрозненне», паэтычнай прэміі «Anthologia». Памёр у 2018 годзе.
У вершах паэт не баяўся няправільных і ўяўных шурпатасцяў, ён, наадварот, мэтанакіравана іх культываваў. Словы, якія выкарыстоўваюцца нячаста, неалагізмы, вулічныя выразы, што ўключаліся аўтарам у агульны высокаінтэлектуальны кантэкст, склалі адну з важных асаблівасцяў індывідуальнага паэтычнага стылю Алега Юр’ева.