Аляксей Цвяткоў

Нарадзіўся ў 1947 годзе ў г. Станіславе Івана-Франкоўскай вобласці (Украінская ССР). Вучыўся на хімічным факультэце Адэскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гістарычным факультэце і факультэце журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. З 1975 года жыў за мяжой (ЗША, Германія, Чэхія, Ізраіль). У 2004 годзе вярнуўся ў паэзію пасля 17-гадовага маўчання. Аўтар наступных паэтычных кніг: «Зборнік п’ес для жыцця сола» (1978), «Стан сну» (1981), «Эдэм» (1985), «Вершы» (1996), «Дзівосна мовіць» (2001), «Шэкспір адпачывае» (2006), «Эдэм і іншае» (2007), «Імёны кахання» (2007), «Роўны вецер» (2008), «Дэтэктар сэнсу» (2010), «Казка на ноч» (2010), «Песні і балады» (2014), «Апошні канвой» (2020) і інш., а таксама паэмы ў прозе «Проста голас» (2002) і некалькіх кніг эсэістыкі. Перакладаў на рускую англа-амерыканскіх і польскіх паэтаў. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага (2007), паэтычнай прэміі «Anthologia» (2010), прэміі «Маскоўскі лік» (2011), «Рускай прэміі» (2011). Памёр у 2022 годзе.
Пачынаючы з 2004 года крытыкі загаварылі пра «новую паэтыку» Цвяткова, пра складанасць яго паэтычнай тканіны, пра цягу да моўных анамалій дзеля пашырэння выразных магчымасцяў, пра пазнавальнасць яго самабытнага мастацкага почырку.