Стаць савы сябруком не ішло з галавы...
* * *
Стаць савы сябруком не ішло з галавы,
Ды ніколі на волі не бачыў савы,
Жывучы ў гарадской каруселі.
І, хоць памяць, як свечка, мая аплыла,
Я ўсё ж помню, што ў ходзіках птушка жыла
І яны над сталом век віселі.
Да мышэй спрабаваў навязацца ў сябры
І, бы роўны, да іхняй хадзіў я нары,
Як суседзі былі у паездцы.
І, калі я з ангінай ляжаў, як нямы,
Мне прыносілі ў ложак гумовую мыш
Са свістком у інтымнейшым месцы.
Я хадзіў ў заапарк на звяроў паглядзець,
Застываў ля дзвярэй я, пабачыўшы ледзь,
Як сарокі у цемры трашчалі,
Але з летняга лесу віднеліся зноў
Пенапластавы змей, парашковая кроў
І пластмасавых лялек дэталі.
Адвінчу ўшчэнт стамлёную я галаву,
Пашпурляю ўсе колцы ў кусты, у траву
І свістульку з азадка я кіну,
Каб шапталі мне мышы: «Гуляцца давай...» —
Каб ваенную песню спявала сава
Мне, нібы неразумнаму сыну.
Стаць савы сябруком не ішло з галавы,
Ды ніколі на волі не бачыў савы,
Жывучы ў гарадской каруселі.
І, хоць памяць, як свечка, мая аплыла,
Я ўсё ж помню, што ў ходзіках птушка жыла
І яны над сталом век віселі.
Да мышэй спрабаваў навязацца ў сябры
І, бы роўны, да іхняй хадзіў я нары,
Як суседзі былі у паездцы.
І, калі я з ангінай ляжаў, як нямы,
Мне прыносілі ў ложак гумовую мыш
Са свістком у інтымнейшым месцы.
Я хадзіў ў заапарк на звяроў паглядзець,
Застываў ля дзвярэй я, пабачыўшы ледзь,
Як сарокі у цемры трашчалі,
Але з летняга лесу віднеліся зноў
Пенапластавы змей, парашковая кроў
І пластмасавых лялек дэталі.
Адвінчу ўшчэнт стамлёную я галаву,
Пашпурляю ўсе колцы ў кусты, у траву
І свістульку з азадка я кіну,
Каб шапталі мне мышы: «Гуляцца давай...» —
Каб ваенную песню спявала сава
Мне, нібы неразумнаму сыну.





