Міхаіл Елізараў
Елізараў Міхаіл Юр’евіч (нар. 1973) — празаік, паэт, аўтар-выканаўца песень. Лаўрэат прэмій «Нацыянальны бестселер» (2020) і «Рускі Букер» (2008), Грыгор’еўскай паэтычнай прэміі.
Нарадзіўся ў Івана-Франкоўску, вырас у Харкаве. Скончыў філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Працаваў аператарам на тэлебачанні, вучыўся на аддзяленні тэлерэжысуры ў Харкаўскім дзяржаўным інстытуце культуры і ў школе кіно ў Гановеры.
Першая кніга Міхаіла Елізарава «Пазногці» была надрукавана ў 2001 годзе. Аўтар раманаў «Pasternak», «Бібліятэкар», «Мультыкі», «Зямля», зборніка апавяданняў «Мы выйшлі пасмаліць на 17 гадоў» ды іншых кніг.
Творчасць Елізарава, на думку крытыкаў, «балансуе на мяжы постмадэрнісцкіх і рэалістычных практык» (Дзяніс Юр’еў).