Мікалай Іваноў
Іваноў Мікалай Фёдаравіч (нар. 1956) — празаік, публіцыст, журналіст. Лаўрэат прэмій Мікалая Астроўскага, Міхаіла Булгакава і шэрагу іншых. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі.
Нарадзіўся ў вёсцы Страчава Бранскай вобласці. Закончыў Маскоўскае сувораўскае вучылішча і факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Службу пачаў у паветрана-дэсантных войсках. У 1981 годзе накіраваны ў Афганістан. Працаваў у часопісе «Советский воин», у 1992 годзе стаў яго галоўным рэдактарам. У якасці ваеннага журналіста пабываў у Цхінвале, Крыме, Сірыі, на Данбасе. У час камандзіроўкі ў Чачню быў захоплены ў палон, вызвалены праз чатыры месяцы ў выніку спецаперацыі.
Асноўнае напраўленне — ваенная проза. Сярод твораў — раман «Аперацыю „Шторм“ пачаць раней», навелы «Свеце Ціхі», «Партэр. Сёмы рад», «Бранская аповесць», «Небажыхары», «Ля сіняй рэчанькі», «Вера. Надзея. Вайна», «Трыдзявятае царства», «Залацісты залаты».