Яўгеній Вадалазкін
Вадалазкін Яўген Германавіч (нар. 1964) — празаік, філолаг, літаратуразнаўца. Лаўрэат прэмій «Вялікая кніга» (2013), «Ясная Паляна» (2013), Літаратурнай прэміі Аляксандра Салжаніцына (2019).
Нарадзіўся ў Кіеве, скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржуніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Сфера навуковых інтарэсаў аўтара — гістарычнае апавяданне Старажытнай Русі, старажытнаруская экзэгеза. Аўтар больш як 100 навуковых прац. Удзельнічаў у стварэнні энцыклапедыі «Слова пра паход Ігараў» і серыі «Бібліятэка літаратуры Старажытнай Русі». Чытаў лекцыі ў Санкт-Пецярбургскім і Мюнхенскім універсітэтах.
Першы апублікаваны раман — «Салаўёў і Ларыёнаў». У 2013 годзе раман «Лаўр» быў адзначаны двума прэстыжнымі прэміямі. Высокую адзнаку ў чытаючай публікі атрымаў і раман «Авіятар».
У творчасці Вадалазкіна арганічна спалучаюцца глыбінныя традыцыі рускай духоўнай і псіхалагічнай прозы з высокай філалагічнай культурай.