скажы яшчэ
а скажы мне яшчэ што там за зоркі статкам
ці гэта кавалкі вясёлкі што ранкам была за пагоркам
і такі ад іх пах над лугам над садам
хіба гэта магчыма хіба пахнуць зоркі
хто іх скінуў з нябёсаў каб ад спеваў лета
разрывалася сэрца хто ім дазволіў гэта
я скажу табе што за зоркі дзённыя сны
у садзе і ў полі яны ўсё святлом азараюць
іх называюць кветкамі дзеткамі ранняй вясны
дзеткамі лета восені яны і ўзімку бываюць
ці дзеля славы дарэмнай выходзяць кветкі з зямлі
ці каб мы любілі зямлю каб на ёй жылі
а скажы мне цяпер што за пялёсткі праху
што за кветкі ў сінечы чыё там трапеча крыло
хто спявае салодка так што не спалохае плаха
і сякера каб толькі спявалі каб толькі вечна такое было
хто ж узняў іх у неба каб ад тых што крыламі махаюць
разрывалася сэрца нібыта кагосьці кахаеш
я скажу табе што там за пялёсткі плоці
гэта горныя нашы сёстры птушкі ветру
нараджаюцца ў гнёздах але жывуць у палёце
як рыба прывід нізу птушка прывід верху
спяваюць у сінечы растварыцца імкнуцца
каб нам з зямлі радавацца ці хоць усміхнуцца
а скажы мне яшчэ скажы мне праўду дружа
што за птушкі што за анёлы чародкай ля рэчкі
голас галубкі і твар ярчэйшы за ружу
жыццё аддаць за кожную нібыта матыль ля свечкі
жыць вечна каб гледзячы як ідуць масткамі хісткімі
разрывалася сэрца пялёсткамі празрыстымі
я скажу табе што за анёлы ўвішна
са спевамі сумнымі сходзяць да ракі на змярканні
вось дочкі чалавечыя іншыя
нам нявесты і нават жонкі гэта іх шлях растання
кароткая ноч але з імі мроіцца раем
тыя каго мы любім а затым паміраем
тады скажы мне вось што скажы без падману
чаму здараецца толькі тое што здараецца
квітнеюць кветкі птушкі спяваюць у небе рана
прасілі сонца ззяць яно згаджаецца
ідуць дзяўчаты да рэчкі нараджаюцца дзеці
а мяне няма чаму я не жыву на свеце
бог з табой не жывеш і не трэба значыць
хто не бачыў дня таму і ноч не настане
дзіця што не нарадзілася маці не аплача
кветка што не распусцілася ніколі не завяне
не ўпадзе птушка якая ўвысь не імкнецца
у каго няма сэрца яно не разарвецца