Алег Паўлаў

Паўлаў Алег Алегавіч (1970—2018) — празаік, нарысіст, крытык. Лаўрэат прэміі «Рускі Букер» (2002), прэміі Аляксандра Салжаніцына (2012) і іншых.
Нарадзіўся ў Маскве. Ягоным літаратурным дэбютам стаў цыкл апавяданняў «Каравульныя элегіі» (1990) аб жыцці ў месцах зняволення з пункту гледжання ахоўніка. Скончыў Літаратурны інстытут ім. А. М. Горкага, пазней вёў там семінар прозы.
Першы ж раман Алега Паўлава «Казённая казка» пра службу ў канвойных войсках прынёс маладому аўтару прызнанне. Дзякуючы раманам «Справа Мацюшына», «Асісталія» і «Дзённік бальнічнага ахоўніка» Паўлаў апынуўся ў першых шэрагах сучасных пісьменнікаў-рэаалістаў.
Выступаў як літаратурны крытык («Руская літаратура і сялянскае пытанне», «Метафізіка рускай прозы»). Паўлава называюць майстрам жосткай «спавядальнай» прозы, прасякнутай паэтычнай сілай і хрысціянскім спачуваннем. Ягоны герой — чалавек у памежных абставінах, які шукае сэнс і выратаванне.