Марыя Ватуціна
Нарадзілася ў 1968 годзе ў Маскве. Закончыла Маскоўскі юрыдычны інстытут і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Працавала юрыстам, адвакатам, журналістам, галоўным і выпускаючым рэдактарам юрыдычнага часопіса, загадвала літаратурнай часткай Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра (МХАТа) імя М. Горкага. Аўтар трыццаці кніг вершаў, у тым ліку «Чацвёрты Рым» (2000), «Перамена часоў» (2006), «Дзяўчынка наша» (2008), «На той тэрыторыі» (2010), «Ланцуг падзей» (2013), «Неба ў алмазах» (2015), «Дзявочнік» (2015), «Пакуль ты спаў» (2018), «Назіральная пляцоўка» (2019). Лаўрэат паэтычнай прэміі «Anthologia», прэміі «Маскоўскі лік», Міжнароднай Валошынскай прэміі, Бунінскай прэміі, прэміі «Парабала» (2017) і інш. Пераможца першага Усерасійскага турніру «Красная плошча. Час паэтаў» і ўладальніца тытула «Голас нашага часу». Жыве ў Маскве.
Па меркаванні мастацкага крытыка Ігара Волгіна, «вершы Марыі Ватуцінай — жорсткае і сумленнае бачанне таго, што з намі адбываецца. Мы маем справу (менавіта справу, якую неабходна выканаць) з вельмі сучасным паэтам, чыя лірычная памяць зусім не свабодна ад спадчыннага грузу гісторыі і культуры».