Ён быў амаль што воўк, амаль марскі...

* * *


Ён быў амаль што воўк, амаль марскі. Ён жыў са мной і ёй ў адной кватэры, мы мірыліся з тым, не пра мір была размова, але ўсё ж пра любоў зямную.

Сям’я сыноў мела, яна была маёю аднагодкай, ды штосьці пастарэла. Мой клопат быў аддаць яму сябе спаўна. Яна не супраць, ён — мудрэц, ён галаву забіў ёй сурагатам усходніх баек, у абліччы рагатым яна была цішэйшай з авечак. Ты помніш, хто Ты там, як нас Ты звёў. Сапсаваная пад Тваім паглядам дзіраколам, што не ўсвядоміў дару, надалей да ляшак прыціснула прыпол, знявечаная, калі не па любві, прыніжаная, калі не палюбоўна, нервова адступаючы, але быццам вабячы на пахі свае, я забрала мацёрага ў ціскі. І прыляпілася, як ў мінулым бы сказалі...

Краіна жыла, быццам цётка на вакзале: білет у кішэні, цягні клуначкі, ды вось цягнік не падаюць ніяк. І мы ляцелі ў шалёных дрыжыках. Выношвала трэцяга ў жываце законная і плакала ў кулак. Кедроўнікам прапахлая, хваляй салёнай, чорным паветрам чыцінскім, я вярталася ў дом яе са свінскім кляймом шчаслівай бабы запасной.

Я дваццаць гадоў не ўспамінала іх. Яны зніклі ўсёй сям’ёй дружна, калі ён навучыў мяне ўсяму, што павінны ўмець у кагорце запасных.