З чужымі не размаўляй, жыццё адно...

* * *

З чужымі не размаўляй, жыццё адно,
Час не той, без мяне не спускайся ў метро.
Сто разоў адмярай, перш чым перайсці дарогу.
Садзіся бліжэй да выхаду, кліч на падмогу.

Азірайся па баках. Збірай свечкі і ліхтары.
Правярай рэгулярна, ці не расце што ўнутры.
На званкі адказвай: я маці ці хто?
Не апранай у вучылішча дарагое паліто.

Упадзі на падлогу, рукамі галаву прыкрывай.
На чужы каравай рот не разяўляй.
Не бяры ў палёты чужую паклажу. Палёт
Адмяняй, калі што, не трапляй у пераплёт.

Не наступай на граблі. Не заплывай за буйкі,
Абыходзь ты чыгунныя люкі, чужыя пайкі,
Не кідай у агонь дакументаў і куль.
Ледзякі, асцярожна, паўсюль.

Запасай правіянт. Месца знай тайніковай сцяны.
Жыві ў міры, рыхтуйся ты ўсё ж да вайны.
Навучыся бачыць таго, хто стаіць за спінай
І дзяцей нарадзі, памятай, то абавязак адзіны.