Усім! Усім! Усім!

* * * Усім! Усім! Усім! Дзяўчынка наша стала хадзіць у басейн! Растрасіся, таўстажопая, растрасіся, — вырашыла маці І давай яе збіраць. Паклала ручнічок, прыгаворваючы: «Нічога! Я ў яго ўкручвала цябе, сачыла за здароўем строга». Паклала в’етнамкі, посцілку, мыла, шапку, купальнік свой. Гаворыць: «Каб зусім не стала дэбілкаю, не хадзі з сырой галавой». І пайшла наша дзяўчынка ды ўразвалачку, з сумкай тоўстаю на рамяні. І прыйшла яна ды ў раздзявалачку, і сядзіць сабе ў цішыні. Раптам заходзяць чатыры дзяўчынкі, быццам анёлы ў сваім целе. І глядзіць наша ды ў глядзелачкі, нават зразу пайсці хацела. Даў жа Бог знешні выгляд, — думае, — як жа зняць перад імі бялізну, У мяне ж трусы «бывай маладосць», не стаялі ніколі грудзі, не пазбегнуць скептыцызму. Ну а тыя пасмамі круцяць, рукамі махаюць, скачуць на адной назе, Ну а ў дзяўчынцы нашай шмат часнаку, балазе. — Вазіся пасля з табою, — гаварыла маці, — прынясеш заразу ці грып. А часнок адбівае. Яна па дарозе выветрывала, але пах прыліп. І якія ж яны прыгожыя, голыя, не бачаць яе зусім. Яны здымаюць калготкі, не здымаючы спадніцы, галаўны ўбор не патрэбны ім. Залазіць у купальнік па пояс, потым здымае спадніцу, потым скрозь рукавы Выцягвае ліфчык. Падымае купальнік на грудзі, здымае блузку. Як яна! Праз гадзіну яны апранаюцца, вяртаюцца з душавой. Ага! Гаворыць маці: не хадзі з сырой галавой. Вось сядзіць наша дзяўчынка пад сушылкай, глядзіць, як пырскаюцца і блажаць Гытыя грацыі з блакітнымі жылкамі, дастаюць сродкі дзявочага війзажу, Гавораць словы прыгожыя: Буржуа, Сен-Ларан, Клема... Яна ідзе адразу ў пакой свой. Маці прыходзіць сама. Што, паплавала? Што самотная? Што назаўтра задавалі? Што маўчыш? А яна, наша дзяўчынка, сядзіць, як мыш. Глядзіць кропкамі, плача радкамі, коскамі маўчыць. А пасля крычыць. Вось ты , мама, мама, дзе твае штучкі жаночыя, рукі аксамітныя, арамат на скронях, Ножкі голеныя, ногці фарбаваныя, вусны ў бляску, стуку абцасаў сутонне. Праз гэта тваё няведанне, праз гэту тваю мужнасць, праз гэта ўсё тваё знутры І я такая недалёкая, не адрозню Пані Валеўску ад Чырвонай Зары. Не ўмела сказаць наша дзяўчынка, што ва ўмовах нелюбві Чалавек сам сябе не любіць, і любіць бывае няма чаго — не дадалі. Не выпесцілі, не сагрэлі, не счысцілі шалупайку да бялка, да любві. Дзяўчынка, ты наша дзяўчынка, нелюбімая наша дзяўчынка, плыві.