Усім! Усім! Усім!
* * *
Усім! Усім! Усім!
Дзяўчынка наша стала хадзіць у басейн!
Растрасіся, таўстажопая, растрасіся, — вырашыла маці
І давай яе збіраць.
Паклала ручнічок, прыгаворваючы: «Нічога!
Я ў яго ўкручвала цябе, сачыла за здароўем строга».
Паклала в’етнамкі, посцілку, мыла, шапку, купальнік свой.
Гаворыць: «Каб зусім не стала дэбілкаю, не хадзі з сырой галавой».
І пайшла наша дзяўчынка ды ўразвалачку, з сумкай тоўстаю на рамяні.
І прыйшла яна ды ў раздзявалачку, і сядзіць сабе ў цішыні.
Раптам заходзяць чатыры дзяўчынкі, быццам анёлы ў сваім целе.
І глядзіць наша ды ў глядзелачкі, нават зразу пайсці хацела.
Даў жа Бог знешні выгляд, — думае, — як жа зняць перад імі бялізну,
У мяне ж трусы «бывай маладосць», не стаялі ніколі грудзі,
не пазбегнуць скептыцызму.
Ну а тыя пасмамі круцяць, рукамі махаюць, скачуць на адной назе,
Ну а ў дзяўчынцы нашай шмат часнаку, балазе.
— Вазіся пасля з табою, — гаварыла маці, — прынясеш заразу ці грып.
А часнок адбівае. Яна па дарозе выветрывала, але пах прыліп.
І якія ж яны прыгожыя, голыя, не бачаць яе зусім.
Яны здымаюць калготкі, не здымаючы спадніцы, галаўны ўбор не патрэбны ім.
Залазіць у купальнік па пояс, потым здымае спадніцу, потым скрозь рукавы
Выцягвае ліфчык. Падымае купальнік на грудзі, здымае блузку. Як яна!
Праз гадзіну яны апранаюцца, вяртаюцца з душавой.
Ага! Гаворыць маці: не хадзі з сырой галавой.
Вось сядзіць наша дзяўчынка пад сушылкай, глядзіць,
як пырскаюцца і блажаць
Гытыя грацыі з блакітнымі жылкамі, дастаюць сродкі дзявочага війзажу,
Гавораць словы прыгожыя: Буржуа, Сен-Ларан, Клема...
Яна ідзе адразу ў пакой свой. Маці прыходзіць сама.
Што, паплавала? Што самотная? Што назаўтра задавалі? Што маўчыш?
А яна, наша дзяўчынка, сядзіць, як мыш.
Глядзіць кропкамі, плача радкамі, коскамі маўчыць.
А пасля крычыць.
Вось ты , мама, мама, дзе твае штучкі жаночыя, рукі аксамітныя,
арамат на скронях,
Ножкі голеныя, ногці фарбаваныя, вусны ў бляску, стуку абцасаў сутонне.
Праз гэта тваё няведанне, праз гэту тваю мужнасць, праз гэта ўсё тваё
знутры
І я такая недалёкая, не адрозню Пані Валеўску ад Чырвонай Зары.
Не ўмела сказаць наша дзяўчынка, што ва ўмовах нелюбві
Чалавек сам сябе не любіць, і любіць бывае няма чаго — не дадалі.
Не выпесцілі, не сагрэлі, не счысцілі шалупайку да бялка, да любві.
Дзяўчынка, ты наша дзяўчынка, нелюбімая наша дзяўчынка, плыві.



