Уладзімір Салаухін
Салаухін Уладзімір Аляксеевіч (1924—1997) — празаік, паэт, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Максіма Горкага (1979).
Нарадзіўся ў вёсцы Алепіна Уладзімірскай губерні ў сялянскай сям’і. Закончыў механічны тэхнікум. Пасля тэрміновай армейскай службы ў ахове Крамля вучыўся ў Літаратурным інтытуце ім. А. М. Горкага. Працаваў у часопісе «Огонёк», шмат ездзіў па краіне.
Літаратурная слава Салаухіна пачалася ў 1957 годзе, пасля публікацыі ў часопісе «Новый мир» лірычных нарысаў «Уладзімерскія прасёлкі». Салаухін быў адным з самых яркіх пісьменнікаў-«вяскоўцаў». Асаблівае месца ў яго творчасці займала аўтабіяграфічная проза — раманы «Маці-мачаха», «Прекрасная Адыгене», «Прысуд» і ў выніковай кнізе «Апошняя ступень (Споведзь вашага сучасніка)».
Як публіцыст, асэнсоўваў трагічную гісторыю Расіі ХХ стагоддзя («Чаша») лёсы вёскі, адносіны да савецкага вопыту, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны («Лісты з Рускага музея», «Чорныя дыскі»).
Творчасці Салаухіна ўласцівыя публіцыстычнасць, вострае пачуццё гісторыі, спалучэнне грамадзянскасці і высокага лірызму.