Андрэй Волас
Волас Андрэй Германавіч (нар. 1955) — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000), прэміі «Рускі Букер» (2013) і «Антыбукер» (2000) і шэрагу іншых прэмій.
Нарадзіўся ў Сталінабадзе (зараз Душанбэ, Таджыкістан) у сям’і геолага. Скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці ім. І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Працаваў рыэлтарам, праграмістам. Займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У літаратуры — з канца 1980-х. Прафесар Літаратурнага інстытута ім. А. М. Горкага.
Аўтар раманаў «Хурамабад», «Нерухомасць», «Маскоўская Мекка», «Аніматар», «Пераможца», «Здраднік», «Вяртанне ў Панджруд» і інш. Працуе ў жанры гістарычнага рамана, антыўтопіі. Адна з галоўных тэм Воласа — Сярэдняя Азія, яе духоўная гісторыя і сучаснасць.
На думку крытыкаў, «у прозе Воласа рэалізм выступае ў сваіх традыцыйных формах — і даказвае сваю невычэрпную жыццяздольнасць»(Марыя Рэмізава).