Сяргей Лук’яненка
Лук’яненка Сяргей Васільевіч (нар. 1968) — пісьменнік-фантаст. Лаўрэат прэмій «Аэліта», «EuroCon», прэміі імя Аляксандра Грына і мноства іншых.
Нарадзіўся ў горадзе Каратау (Казахстан) у сям’і дактароў. Пасля заканчэння медыцынскага інстытута ў Алматы працаваў псіхіятрам, потым — рэдактарам у часопісе фантастыкі «Сусветы». Першыя апавяданні апублікаваныя ў 1988 годзе. Папулярнасць прынеслі аповесці «Рыцары сарака астравоў» і «Атамны сон». Аўтар філасофска-касмічнай оперы-трылогіі «Лінія мрой» (уключае у сябе раманы «Лінія мрой», «Імператары ілюзій» і аповесць «Цені сноў» і аповесць «Сёння, мама!»), трылогіі «Лорд з планеты Зямля», рамана «Лабірынт адлюстраванняў» і яшчэ мноства твораў. Цыклы «Дазоры», «Пагадненне» і іншыя зрабілі яго адным з самых папулярных сучасных фантастаў.
Вызначае свой метад як «фантастыку жорсткага дзеяння». Працуе ў жанрах касмічнага трылера, касмічнага баевіка, «рускага кіберпанка». Па словах літаратурных крытыкаў, Лук’яненка спалучае традыцыйную для кіберпанка праблематыку (чалавек vs штучны інтэлект) з пастаноўкай этычных пытанняў.