Сяргей Шаргуноў

Шаргуноў Сяргей Аляксандравіч (нар. 1980) — празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2018) «Пісьменнік года» (2021), прэміі «Вялікая кніга» (2017), Дзяржаўнай прэміі Масквы і многіх іншых расійскіх і міжнародных прэмій.
Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і свяшчэнніка і мастачкі-рэстаўратара. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «міжнародная журналістыка». Галоўны рэдактар часопіса «Юность». Старшыня Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі.
Першыя публікацыі адбыліся ў часопісе «Новый мир». Друкаваўся ў многіх літаратурных часопісах. Аўтар прозы, публіцыстыкі, гісторыка-дакументальных даследаванняў. Шырокую вядомасць Шаргунову прынеслі кнігі «Малы пакараны», «Ура», «1993. Сямейны партрэт на фоне палаючага дома», біяграфія «Катаеў. Пагоня за вечнай вясной» (серыя «Жыццё выдатных людзей»), зборнік апавяданняў «Свае» і інш.
Проза Шаргунова відовішчная і чуллівая, — разам з тым крытыкі адзначаюць яе сацыяльную чуйнасць, стылістычную свабоду і яркі спавядальны пачатак.