Віктар Куллэ

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў г. Кірава-Чапецку Кіраўскай вобласці. Вучыўся на інжынерна-фізічным факультэце Ленінградскага інстытута дакладнай механікі і оптыкі, скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага і аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук. Спецыяліст па творчасці Іосіфа Бродскага. Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Литературное обозрение» і выдавецтва «Летний сад». Аўтар паэтычных кніг «Палімпсест» (2001), «Усё ўсур’ёз» (2011) і «Удзячнасць» (2020), а таксама збору вершаў «Трываласць і Святло» (2017). Перакладчык паэзіі з англійскай, італьянскай, моў народаў Расіі. Стваральнік праграм і сцэнарыяў для тэлеканала «Культура» і «Першага канала». Аўтар сцэнарыяў да дакументальных фільмаў пра М. Ламаносава, А. Грыбаедава, М. Цвятаеву, Г. Газданава, серыяла пра жанчын на Вялікай Айчыннай вайне. Лаўрэат прэміі часопіса «Новый мир», італьянска-расійскай прэміі «Lerici Pеa Mosca», прэміі ім. А. М. Зверава, Новай Пушкінскай преміі і інш. Жыве ў Маскве.
Філосаф і літаратуравед Георгій Гачаў пісаў: «Паэзія Віктара Куллэ — гэта пратуберанец уяўлення, грэх і смех існавання, палкасць думкі, раскошны лексікон, аркестр тэмбраў, разгул асацыяцый...»