Калі ў палаце № 6 жывеш...

* * * Калі ў палаце № 6 жывеш, а тым, што хворы, нават ганарышся, сваю душу на часткі раздзярэш і лёсу ты пакорліва скарышся. Бо вершы ўжо не пішуцца вясной і не здараюцца — яны адпачываюць. Ты толькі чуеш, як парой начной так прыцягальна салаўі спяваюць. Дык не прымай да сэрца і ўсур’ёз палаты гэтай строгага парадку, і да паэзіі глухіх нашчадкаў, і непазбежны ў старасці склероз.