Сонца дыск у Няву пацёк...

* * *

Сонца дыск у Няву пацёк,
калі я паспеў зразумець:
я любіў цябе больш за жыццё,
ды, напэўна, меней за смерць.

Як на Бога глядзеў. Але ж Бог
так заняты, нічога не зменіць.
Ды любоў усё ж смерці больш.
Хоць жыцця, здараецца, меней.