Віктар Пялевін
Віктар Алегавіч Пялевін (нар. 1962) — празаік, эсэіст. Лаўрэат прэмій «Вялікая кніга», «Малы Букер» (1993), «Нацыянальны бестселер» (2004) і шэрага іншых расійскіх і еўрапейскіх прэмій.
Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут, вучыўся ў Літаратурным інстытуце ім. А. М. Горкага. У 1991 годзе з’явілася першая кніга пісьменніка — зборнік апавяданняў «Сіні ліхтар». Раманы «Амон Ра», «Жыццё насякомых», «Чапаеў і Пустэча» і «Generation „П“» прынеслі аўтару славу культавага пісьменніка-постмадэрніста — візіянера і прарока, які адлюстраваў ва ўсёй паўнаце і разнастайнасці інтэлектуальную рэальнасць 90-х гадоў. з яе бяздумнымі ідэямі, гульнёй сэнсаў, крушэннем міфаў, камерцыялізацыяй духоўнай сферы і перамогай сімулякраў.
Пялевін — аўтар раманаў «Empire V» (2006), «S. N. U. F. F.» (2011), «Бэтман Апало» (2013), «Любоў да трох цукербрынаў» (2014), «Наглядчык» (2015), «iPhuck 10» (2017), зборніка апавяданняў «Дыялектыка пераходнага перыяду. З ніадкуль у нікуды» (2003) і іншых. У 2021 годзе быў апублікаваны раман у апавяданнях «Transhumanism Inc».