Данііл Гранін
Гранін Данііл Аляксандравіч (1919—2017) — празаік, сцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Аўтар ваеннай, «гарадской», гістарычнай прозы, дакументаліст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2001, 2016), а таксама шматлікіх іншых.
Нарадзіўся ў горадзе Валынь Курскай губерні. Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам-энергетыкам. У 1941 годзе пайшоў на фронт добраахвотнікам. Першыя апавяданні Граніна выйшлі ў 1937-м. Шырокую вядомасць пісьменніку прынеслі раманы і аповесці 1960-х гадоў пра праблемы і памкненні маладых савецкіх вучоных: «Шукальнікі», «Пасля вяселля», «Іду на навальніцу», «Уласнае меркаванне» і інш. У 1979 годзе ў суаўтарстве з Алесем Адамовічам стварыў дакументальную «Блакадную кнігу» — маштабнае даследаванне ленінградскай блакады. Адным з самых вядомых «раманаў перабудовы» стаў яго «Зубр» пра лёс знакамітага генетыка Мікалая Цімафеева-Расоўскага.
Пісаў нарысы, публіцыстыку. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, быў ініцыятарам шэрага культурных і дабрачынных праектаў.