Над дамамі, дамамі, дамамі...

* * *

Над дамамі, дамамі, дамамі
лёгкіх воблачкаў сцелецца дым —
вось яны застануцца між намі
назаўжды, назаўжды, назаўжды.

Толькі пар, толькі белае ў сінім
над наваламі з цэглы і пліт...
Мы ніколі нікуды не згінем,
больш трывалыя мы, чым граніт.

Ёсць у нас і пяшчота, і ласка,
і хапае надзеі зямной.
Падыдзі да мяне, калі ласка,
пацалуй і застанься са мной.

А калі нас каханне пакіне,
ты на крылах бялюткіх нясі
толькі пар, толькі белае ў сінім,
толькі пар, толькі белае ў сі...