Аляксандр Праханаў

Праханаў Аляксандр Андрэевіч (нар. 1938) — празаік, журналіст, публіцыст, сцэнарыст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі «Нацыянальны бестселлер», Бунінскай прэміі, прэміі «Залаты Дэльвіг» і мноства іншых.
Нарадзіўся ў Тбілісі. Закончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1960), працаваў інжынерам у навукова-даследчым інстытуце, лесніком у Карэліі, удзельнічаў у геолагаразведцы ў Туве. Як журналіст «Литературной газеты» аб’ездзіў увесь СССР, быў у Арктыцы і на ракетных палігонах, пабываў у многіх гарачых кропках свету. Галоўны рэдактар газеты «Завтра». Сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі. З пачатку 1980-х гадоў працаваў у жанры ваенна-палітычнага рамана. Стварыў тэтралогію «Палаючыя сады», прысвечаную вайне ў Афганістане. У канцы 1990-х з’яўляецца «Сямікніжжа» Аляксандра Праханава, якое аб’яднала раманы «Сон у Кабуле», «І вось прыходзіць вецер», «У астравах паляўнічы...» і інш. Раманы Праханава — «Пан Гексаген», «Цеплаход „Іосіф Бродскі“», «Чачэнскі блюз», «Усходазнавец» і інш. — нязменна выклікалі грамадскі рэзананс. Галоўныя тэмы Праханава — асоба на вайне, лёсы рускай і сусветнай цывілізацыі, развал савецкай дзяржавы, геапалітычныя катастрофы.
Яго метафарычна насычаная, алегарычная, «квяцістая» проза ў многім сілкуецца ідэямі рускага касмізму і еўразійства.